Жаночая зборная Беларусі заняла другое месца ў эстафеце на восьмым этапе Кубка свету па біятлону, які стартаваў сёння ў Нове-Месца-на-Мораве (Чэхія), перадае [1] БелТА.
Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Алена Кручынкіна пераадолелі дыстанцыю гонкі 4х6 км з адставаннем ад пераможцаў на 1,2 сек. (0 промахаў + 9 дадатковых патронаў). На першай пазіцыі завяршылі гонку спартсменкі з каманды Швецыі. Мона Брурсан, Ганна Эберг, Лін Персан і Эльвіра Эберг прадэманстравалі выніковы час 1 ч. 03 хв. 26,6 сек. (0 + 6). Трэцяе месца занялі біятланісткі з Францыі. Анаіс Бяскон, Жусцін Брэза, Хлое Шэвалье і Жулі Сымон адсталі ад пераможцаў на 27,8 сек. (1 + 8).
Заўтра, 5 сакавіка, стануць вядомыя пераможцы і прызёры ў мужчынскай эстафеце.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/zhenskaja-sbornaja-belarusi-zanjala-vtoroe-mesto-v-estafete-na-etape-kubka-mira-po-biatlonu-431343-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport