Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Алену Якаўлеву з юбілеем, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Яркія вобразы, створаныя вамі ў кіно і на тэатральнай сцэне, заўсёды адрозніваюцца глыбінёй характару, шчырасцю і выразнасцю, — гаворыцца ў віншаванні. — Хай ваша праца і надалей дорыць гледачам радасць, натхненне і добры настрой, садзейнічае ўмацаванню дружбы і развіццю культурнай дыпламатыі паміж народамі Беларусі і Расіі».
Кіраўнік дзяржавы пажадаў артыстцы добрага здароўя, шчасця і заваявання новых творчых вяршыняў.
Прэв’ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/alena-yakauleva