У Мінску былі падведзены вынікі штогадовага творчага конкурсу на найлепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца міністэрствы абароны і інфармацыі. За час яго існавання ў ім паўдзельнічалі дзясяткі журналістаў. Яны працуюць на тэлебачанні, на радыё, у газетах і ў электронных рэсурсах.
Сярод намінантаў — загадчык аддзела РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Валяр'ян Шкленнік. Укладка «Плацдарм», якую ён вядзе, адзначана першай узнагародай у намінацыі «Спецыяльны праект».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury