Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы «Клінкі Палесся» і адкрытае першынство Гомельскай вобласці па фехтаванні стартуюць сёння ў Гомелі, паведамілі [1] ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту.
На працягу двух дзён спаборнічаць на рапірах будуць юнакі і дзяўчаты 2006 года нараджэння і маладзейшыя. Усяго за ўзнагароды паспрачаюцца больш за 100 удзельнікаў. Яны прадстаўляюць Брэсцкую, Гродзенскую, Гомельскую, Магілёўскую, Мінскую вобласці і Мінск.
Пераможцам спаборніцтваў уручаць медалі і дыпломы.
Арганізатарамі выступаюць упраўленне спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама, Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту.
Спасылкі
[1] https://konnyisportgomel.by/info/news/otkrytye-respublikanskie-sorevnovaniya-klinki-polesya-i-otkrytoe-pervenstvo-gomelskoy-oblasti-po-fekh/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/fehtavanne