Комплекснае добраўпарадкаванне лесапарку Мядзвежына плануюць выканаць ў 2021 г. сіламі шэрагу гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый. Як перадае агенцтва [1] «Мінск-Навіны», пра гэта падчас пасяджэння рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.
Ён удакладніў, што ў добраўпарадкаванні будуць задзейнічаны «Мінскзеленбуд», «Мінская лесапаркавая гаспадарка», гарадское ўпраўленне МНС, «Мінскводаканал» і шэраг іншых арганізацый.
Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама, у зялёнай зоне намечана ўладкаваць лыжную трасу, на якой можна будзе праводзіць спаборніцтвы рэспубліканскага маштабу. Мяркуецца, што акрамя самой трасы будзе абсталяваны стартава-фінішны гарадок, устаноўлены лаўкі, урны.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/lesopark-medvezhino-v-nyneshnem-godu-planiruyut-kompleksno-blagoustroit/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lesapark
[3] https://zviazda.by/be/tags/dobrauparadkavanne