На вадасховішчы ў Бярэзінскім раёне адбылося разбурэнне элемента шлюза, паведамілі [1] ў зводцы МНС.
4 сакавіка ў 21:09 выратавальнікам паступіла паведамленне пра разбурэнне металічнага элемента ніжняй частцы цэнтральнай секцыі шлюза-рэгулятара Гарэніцкага вадасховішча ДУП «Бярэзінскае ПМС» у вёсцы Гарэнічы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Пагрозы затаплення населеных пунктаў і сельгасугоддзяў не было.
У выніку зніжэння ўзроўню вады ў вадасховішчы была прыпыненая выпрацоўка электрычнай энергіі Гарэніцкай ГЭС ДУ «Аб’яднанне Мінскмеліяводгас».
Работнікі прадпрыемства апусцілі верхні элемент цэнтральнай секцыі шлюза-рэгулятара на месца разбуранага. У 23:00 парыў секцыі ліквідаваны.
Прычына разбурэння элемента ўстанаўліваецца.
Прэв’ю: Google Maps.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/operativnaya-informatsiya/sutochnye-svodki-mchs/v-rb/343561/
[2] https://zviazda.by/be/tags/shlyuz
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/byarezinski-rayon