З пачатку сакавіка ў сталіцы адрамантавалі 4 171 кв. м дарожных пакрыццяў. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў [1] намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Уладзімір Латушкін.
Для параўнання: у студзені рамонт выканалі на 8 774 кв. м пакрыццяў, у лютым — на 22 524 кв. м. Лідарства па аб’ёмах работ, якія ажыццяўляліся з пачатку года, — ва УП «Рэмаўтадор Савецкага раёна» (4 843 кв. м).
Капрызнае надвор’е прыкметна паўплывала на стан праезнай часткі. Пра гэта сведчыць і статыстыка дарожнікаў: за студзень — люты спатрэбілася адрамантаваць 35 469 кв. м пакрыццяў, за аналагічны перыяд 2020 г. — 11 695 кв. м, 2019-га — 25 245 кв. м.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/za-pervye-chetyre-dnya-marta-v-minske-otremontirovali-bolee-4-tys-kv-m-dorozhnogo-polotna/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/darogi