Мужчыну ў несвядомым стане выявілі на даху цягніка на чыгуначнай станцыі Мінск-Сартавальны ўвечары 4 сакавіка. Пра гэта агенцтву [1] «Мінск-Навіны» паведамілі ў МУС.
Па звестках ведамства, 25-гадовы мінчанін у нецвярозым стане паспрачаўся з сябрамі, што зможа праехаць на даху грузавога цягніка. Пасля таго як мужчына забраўся на вагон, яго ўдарыла токам — ён страціў прытомнасць. На станцыі яго выявілі супрацоўнікі чыгункі і выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. У цяперашні час мінчанін знаходзіцца ў шпіталі. Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Супрацоўнікі МУС нагадваюць, што падобныя дзеянні недапушчальныя, бо лініі электраперадач над цягнікамі знаходзяцца пад высокай напругай. Калі чалавек трапляе на дах вагона, ён можа атрымаць цяжкія траўмы або зусім смяротны разрад току.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/minchanin-posporil-chto-smozhet-proehat-na-kryshe-poezda-ego-udarilo-tokom/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/dah
[4] https://zviazda.by/be/tags/elektrychnasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk-sartavalny