У Доме ўрада разбілі шкло. Падазраваны затрыманы на месцы. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай [1].
Вечарам 3 сакавіка ў Мінску патрульны нарад звярнуў увагу на мужчыну, які падышоў да Дома ўрада. Раптам ён дастаў малаток і пачаў біць шкло.
«Міліцыянеры аператыўна затрымалі 30-гадовага жыхара Барысава, які знаходзіўся ў неадэкватным стане і патлумачыў свае дзеянні жаданнем «кіраваць» . Таксама ён распавёў, што «летам хадзіў па горадзе з рупарам і заклікаў не быць абыякавымі да лёсу сваёй краіны», - гаворыцца ў паведамленні.
Пасля разбору затрыманага даставілі ў медустанову для ацэнкі яго стану. Матэрыялы праверкі перададзеныя следчым для дачы прававой ацэнкі дзеянням мужчыны. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы і незаконны абарот наркотыкаў.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal