Міністры абароны Беларусі і Расіі дамовіліся аб стварэнні трох вучэбна-баявых цэнтраў для сумеснай падрыхтоўкі: у Ніжагародскай вобласці, Калінінградскім раёне і Гродзенскай вобласці, паведамляе Мінабароны [1].
Сустрэча генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна і генерала арміі Сяргея Шайгу прайшла ў рамках візіту Міністра абароны Беларусі ў Маскву.
Паведамляецца, што бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, у тым ліку ў рамках рэалізацыі Праграмы стратэгічнага партнёрства і інтэнсіфікацыі сумесных мерапрыемстваў ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы.
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/armiya