Дарагія суайчынніцы!
Ад усяго сэрца віншую вас з цудоўным вясновым святам — Днём жанчын.
Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы — мама, сям'я, Радзіма — жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаяце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні.
У гісторыі краіны і народа бывалі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вылучаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні.
У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, кахання, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Фота ў прэв’ю Анатоля Клешчука
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/8-sakavika-0