У Беларусі распрацоўваецца праект указа па стымуляванні развіцця рэгіёнаў, паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар падчас пасяджэння калегіі ведамства, інфармуе БЕЛТА [1].
«Да канца года неабходна ўнесці ва ўрад праект указа па стымуляванні развіцця рэгіёнаў. Асноўны падыход вызначыў кіраўнік дзяржавы: чым меншы патэнцыял, тым большы стымул. Міжведамасная рабочая група, якая працавала на пляцоўцы Мінэканомікі, ужо сфармулявала свае прапановы. Самае галоўнае — указ не павінен дубляваць ужо дзеючыя нарматыўныя прававыя акты, а таксама падрыхтаваныя ў апошні час», - сказаў Юрый Чабатар.
Ён таксама адзначыў неабходнасць распрацоўкі пяцігадовых праграм развіцця рэгіёнаў і падкрэсліў, што кожная праграма павінна ўлічваць асаблівасці, спецыялізацыю і патэнцыял тэрыторый, утрымліваць кропкі росту і інвестпраекты. «Неабходна таксама забяспечыць выкананне абноўленага плана па развіцці адсталых рэгіёнаў. Урад зацвердзіў яго 1 сакавіка, у яго ўвайшлі больш за 600 інвестпраектаў, агульная сума заяўленых інвестыцый — звыш Br3 млрд», — праінфармаваў першы намеснік міністра.
У планах таксама распрацоўка сістэмы стандартаў камфортнага пражывання насельніцтва. «Неабходна ўлічыць замежны вопыт і патрэбы людзей, якія з’явіліся ва ўмовах пандэміі», — дадаў Юрый Чабатар
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/v-belarusi-razrabatyvaetsja-proekt-ukaza-po-stimulirovaniju-razvitija-regionov-431534-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/regiyony