У Лепельскім райвыканкаме правялі дыялогавую пляцоўку «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць». А падчас экскурсіі ў цэнтр народных рамёстваў майстры разам з гасцямі зрабілі пояс і ручнік адзінства — у знак правядзення ў краіне Года народнага адзінства, паведамілі ў райвыканкаме.
Быў арганізаваны практыкум па тэме таго, як выкарыстанне інтэрнэта можа дапамагчы ў прафесійнай дзейнасці. А ў ваеннай часці — па патрыятычным выхаванні моладзі.
Удзельнікі форуму ў ліку іншага наведалі мясцовае прадпрыемства па вырабу мясной прадукцыі, якое з’яўляецца вытворчым брэндам раёна.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/lepelski-rayon