Як паведамляе Следчы камітэт [1], вечарам 5 сакавіка на станцыі «Орша-Цэнтральная» 16-гадовая дзяўчына пераходзіла чыгуначныя пуці па пешаходным насціле і размаўляла па мабільным тэлефоне. Убачыўшы электрацягнік, які рухаўся, яна стала перабягаць перад ім. Машыніст падаваў гукавыя сігналы і выкарыстаў экстраннае тармажэнне, аднак наезду пазбегнуць не ўдалося.
Дзяўчына атрымала траўматычную ампутацыю ступні і была шпіталізаваная. У цяперашні час яе жыццю нічога не пагражае.
Следча-аператыўная група правяла агляд месца здарэння. Апытаныя машыніст цягніка, работнікі вакзала і відавочцы.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/orsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne