Легендарны манастыр Шаалінь, які знаходзіцца ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), у супрацоўніцтве з Хэнаньскім універсітэтам будзе рыхтаваць замежных спецыялістаў па ушу — кітайскім традыцыйным баявым адзінаборстве, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле падпісанага пагаднення, бакі будуць набіраць з розных куткоў свету абітурыентаў, якія жадаюць навучацца кітайскаму ушу.
Гэты крок дазволіць аматарам кітайскіх адзінаборстваў з большай колькасці краін глыбей акунуцца ў традыцыйную кітайскую культуру, заявіў настаяцель знакамітага манастыра Шы Юнсінь.
Раней Хэнаньскі універсітэт у Чжэнчжоў, адміністрацыйным цэнтры гэтай правінцыі, першым з кітайскіх шматпрофільных універсітэтаў адкрыў інстытут ушу. У тым жа годзе новаствораны інстытут пачаў супрацоўнічаць з шааліньскам манастыром для сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў, якія будуць навучаць замежных аматараў ушу.
Згодна з планам, з мінулага года каля 30 выпускнікоў гэтага універсітэта накіруюцца ў замежныя культурныя цэнтры манастыра Шаалінь для распаўсюджвання традыцыйных кітайскіх баявых адзінаборстваў.
Прэв’ю: fitnessguide.pro
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya