Улады Ізраіля пацвердзілі пераход да трэцяга этапу выхаду з каранціну, які пачнецца 7 сакавіка, паведамляе iz.ru [1].
Аднаўляецца работа рэстаранаў і кафэ, тэатраў і стадыёнаў. У памяшканнях рэстаранаў будуць абслугоўваць толькі кліентаў з дакументамі аб вакцынацыі, а на адкрытых пляцоўках — не больш за 100 чалавек.
Таксама дазволеныя культурныя, спартыўныя і грамадскія мерапрыемствы, пры ўмове што ў памяшканні будуць знаходзіцца не больш за 500 чалавек, на адкрытай прасторы — не больш за 750 чалавек. У залі і на стадыёне ўмяшчальнасцю больш за 10 тыс. месцаў могуць знаходзіцца да 1 тыс. чалавек у памяшканні і да 1,5 тыс. на адкрытым паветры.
Адмяняецца абавязак праходзіць каранцін у спецыяльных гатэлях для тых, хто вяртаецца з-за мяжы. Замест гэтага паліцэйскія будуць строга сачыць за выкананнем хатняй ізаляцыі з боку тых, хто прыязджае.
Прэв’ю: Global Look Press/Dimitrios Karvountzis/Keystone Press Agency
Спасылкі
[1] https://iz.ru/1133693/2021-03-06/izrail-pereshel-k-tretemu-etapu-sniatiia-koronavirusnykh-ogranichenii
[2] https://zviazda.by/be/tags/izrail
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus