Улады Новай Каледоніі, заморскай тэрыторыі Францыі ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, абвясцілі аб увядзенні рэжыму строгага карантыну ў сувязі з выяўленнем першых ў 2021 годзе выпадкаў заражэння каранавірусам. Пра гэта паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на старшыню мясцовага ўрада Цьеры Санта.
Некалькі выпадкаў захворвання COVID-19 былі адзначаны ў Новай Каледоніі ў першай палове 2020 года, аднак у далейшым гэтая частка Францыі стала адной з нешматлікіх тэрыторый на планеце, дзе захворванне і выпадкі заражэння каранавірусам адсутнічалі.
Цяпер строгі каранцін уводзіцца з бліжэйшага панядзелка тэрмінам на два тыдні. Гэта робіцца пасля выяўлення дзевяці выпадкаў заражэння ў Новай Каледоніі. Праверка насельніцтва на вірус праводзілася пасля таго, як на суседніх французскіх выспах Уоліс і Футуна быў выяўлены першы інфікаваны каранавірусам. Астравы складаюць з Новай Каледоніі адзіную санітарную зону, насельніцтва якіх мае магчымасць перамяшчацца без даведак аб адсутнасці інфекцыі.
Паводле звестак, прыкметы заражэння ў жыхара Уоліс і Футуны, дырэктара мясцовага каледжа, былі выяўленыя ў сярэдзіне лютага. У цяперашні час стан хворага вельмі цяжкі. У сувязі з сітуацыяй Цьеры Санта заклікаў усіх жыхароў Новай Каледоніі, якія пабывалі на астравах Уоліс і Футуна, самаізалявацца і паведаміць свае дадзеныя ў медыцынскую службу острава. На дадзены момант не высветлена, адкуль каранавірус пракраўся на Уоліс і Футуна.
Новая Каледонія на працягу ўжо многіх месяцаў прытрымліваецца строгіх мер у дачыненні да прыезджых з іншых краін свету, а таксама з французскай метраполіі. У яе сталіцы Нумеа вылучаныя некалькі гасцініц для праходжання двухтыднёвага карантыну.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/novaya-kaledoniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/karancin