Беларускі спартсмен Максім Недасекаў выйграў залаты медаль чэмпіянату Еўропы ў памяшканні, які працягваецца ў Польшчы, паведамляе pressball.by [1].
Прадстаўнік Віцебскай вобласці ў галоўнай камандзе краіны ў сваёй найлепшай спробе паказаў вынік 2 м 37 см. Гэта асабісты і нацыянальны рэкорд у дадзенай дысцыпліне. Дзякуючы гэтаму дасягненню Максім Недасекаў перамясціўся на першае месца ў сусветным топ-лісце.
Серабро выйграў італьянец Джанмаркв Тамберы, які запісаў на свой рахунак вынік 2 м 35 см. Бронзавая ўзнагарода ў бельгійца Томаса Кармоя, які завяршыў спаборніцтвы з паказчыкам 2 м 26 см.
Гэта другі медаль беларускай каманды на кантынентальным форуме ў Польшчы. За дзень да гэтага вызначылася Ірына Жук, якая выйграла бронзавую ўзнагароду ў скачках з шастом.
Спасылкі
[1] https://www.pressball.by/news/summer/380380
[2] https://zviazda.by/be/tags/maksim-nedasekau