Пасля выканання рэгламентных работ, прадугледжаных этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі, 8 сакавіка ў 02.14 першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку, паведамляе [1] Telegram-канал Мінэнерга.
Ідзе павышэнне ўзроўню магутнасці рэактарнай устаноўкі.
У адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, на першым энергаблоку будуць працягнутыя выпрабаванні сістэм і абсталявання, а таксама рэгламентныя працы. На гэты час з 394 запланаваных выпрабаванняў дадзенага этапу паспяхова завершаны 259.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@Minenergo_by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/minenerga