V Экспартны форум «Беларусь мясная» пройдзе ў Мінску 24-25 сакавіка, паведамілі БЕЛТА [1] арганізатары.
Форум збярэ спецыялістаў у галіне мясаперапрацоўкі і птушкагадоўлі. Яны абмяркуюць актуальныя пытанні вытворчасці і павышэння якасці мясной прадукцыі і пашырэння геаграфіі экспартных паставак.
Сярод удзельнікаў — кіраўнікі, маркетолагі і спецыялісты ЗЭД мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў і птушкафабрык Беларусі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і навуковай супольнасці.
Арганізатарам форуму выступае галіновы часопіс «Продукт.BY» пры садзейнічанні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/eksportnyj-forum-belarus-mjasnaja-projdet-v-minske-24-25-marta-431707-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/forum