Яна выканана ў белым колеры, які сімвалізуе маладосць, з аксамітным зялёным аколышам (традыцыйным для мытнай геральдыкі). На фуражцы размешчаны кант цёмна-сіняга карпаратыўнага колеру БДУ і кукарда з эмблемай кафедры мытнай справы. Галаўны ўбор стаў атрыбутам студэнтаў-першакурснікаў, якія будуць насіць яго на розных універсітэцкіх культурных і ўрачыстых мерапрыемствах.
Ідэя ўвядзення традыцыі вядомага атрыбута належыць загадчыку кафедры мытнай справы факультэта міжнародных адносін БДУ Віктару Астрогу, а ўвасобілі яе ў жыццё работнікі беларускай фабрыкі галаўных убораў «Людміла».
З 2000 года кафедрай мытнай справы БДУ падрыхтавана больш за 900 высокакваліфікаваных спецыялістаў. Для навучання студэнтаў рэгулярна прыцягваюцца практыкі, частка выкладчыкаў мае вопыт службы ў мытных органах Беларусі. Выпускнікі працуюць у мытных органах і ў сферы міжнароднай лагістыкі.
Традыцыя нашэння фуражак як аднаго з прадметаў студэнцкай уніформы нарадзілася ва ўніверсітэтах Германіі ў XVІІІ стагоддзі. Па колеравай гаме галаўнога ўбору і наяўнасці на ім дадатковых элементаў (стужак, значкоў) можна было вызначыць прыналежнасць да таго ці іншага студэнцкага брацтва.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/bdu