zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > У Кітаі знайшлі ўнікальныя артэфакты

  • 08.03.2021 00:16
  • У свеце [1], Весткі з Кітая [2]

У аўтаномным раёне Унутраная Манголія выяўлена месцазнаходжанне двух пабудоў сяньбі. Аб гэтым паведамілі ў раённым інстытуце культурных рэліквій і археалогіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]


Сяньбі — гэта саюз старажытных качавых плямёнаў, якія з І па VI стагоддзі засялялі паўночныя раёны Кітая. У 386 годзе адно з яго плямёнаў — тоба — заснавала дынастыю Паўночная Вэй.

Як паведамляецца, археалагічнае адкрыццё было зроблена даследчыкамі на тэрыторыі хошуна Хорчын-Цзоічжунцы горада Тунляа. Знаходкі ўяўляюць сабой паўзямлянкі прамавугольнай формы. У іх былі выяўленыя печы і вырабы з керамікі, жалеза і каменя, што сведчыць аб пераходзе часткі сяньбі да аседлага ладу жыцця.

У прыватнасці раскапаныя керамічныя вырабы былі ўпрыгожаны геаметрычнымі ўзорамі і выявамі скакуноў, што сведчыць пра тое, што жывёлагадоўля і паляванне былі асноўнымі заняткамі сяньбі. Акрамя таго, у пабудовах таксама знайшлі падкову, якая, паводле ацэнак спецыялістаў, можа быць самай старажытнай з раскапаных аналагаў.

Новае археалагічнае адкрыццё мае вялікае значэнне для даследаванняў сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця сяньбі, а таксама культурных абменаў паміж качавымі плямёнамі і жыхарамі раёнаў сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Хуанхэ, лічыць старшы навуковы супрацоўнік інстытута Лянь Цзылінь.

Прэв’ю: trud.ru
Тэгі:
  • Весткі з Кітая [4]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya