Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл РУСЫ правёў прамую лінію.
Сенатару патэлефанавалі 18 чалавек. Заяўнікі ўзнімалі пытанні, якія датычыліся зямельных адносін, паляпшэння жыллёвых умоў, праваахоўнай дзейнасці, аказання паслуг арганізацыямі ЖКГ, працоўных адносін і іншыя.
Як патлумачылі ў профільнай камісіі, па ўсіх зваротах парламентарыем дадзены вычарпальныя тлумачэнні. Пытанні, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, узяты на кантроль і накіраваны для разгляду кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/mihail-rusy
[3] https://zviazda.by/be/tags/pastayannaya-kamisiya-saveta-respubliki-pa-regiyanalnay-palitycy-i-myascovym-samakiravanni