Гэтага бадзёрага моцнага хлопчыка завуць Макар ПАЛАЧАНІН. Ён нарадзіўся ў пачатку красавіка 2020 года і адразу ж стаў знакамітасцю — першым беларусам, які нарадзіўся ад мамы, хворай на COVІD-19.
Мама, Анжаліка, захварэла ў пачатку першай хвалі пандэміі, калі была на сёмым месяцы цяжарнасці. З родных Докшыц яе з двухбаковай пнеўманіяй перавезлі ў Віцебскі абласны раддом. Макар нарадзіўся здаровы — ковіду ён не паддаўся. Мама таксама паправілася, ускладненняў пасля хваробы не засталося. Цяпер сям'я рыхтуецца адзначыць першы дзень нараджэння маленькага героя.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya