Максім РЫЖАНКОЎ, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта:
«Не заўсёды мясцовыя ўлады знаходзяць у сабе смеласць прасіць вышэйстаячыя органы дзяржкіравання аб тым, што выходзіць за іх кампетэнцыю. На самай справе, на мой погляд, трэба дзейнічаць больш упэўнена ў гэтым плане, бо вы ж абараняеце інтарэсы сваіх грамадзян, якія тут пражываюць. Задача мясцовых уладаў — пастарацца знайсці магчымы варыянт вырашэння праблемы, нават калі трэба будзе звяртацца на самы верх. Стаўленне да ўлады ў краіне ў цэлым ідзе ад таго, як вырашаюцца ў першую чаргу жыццёвыя пытанні людзей на месцах».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert