Сяргей Дзяруга і Яўген Рыжанкоў — вадалазы. Шмат гадоў яны працуюць у камандзе ратавальнікаў на Вілейскім вадасховішчы.
Летам на маторнай, а зімою — на аэралодцы (у арсенале станцыі ёсць адмысловая тэхніка пад назвай «Піранья»), калі прагучыць сігнал трывогі, у лічаныя хвіліны аказваюцца на месцы выратавання, нягледзячы на тое, што плошча вадасховішча немалая. Гэтымі днямі, асабліва ў выхадныя дзянькі, калі на лёдзе шмат аматараў зімовай рыбалкі, ратавальнікі выязджаюць на патруляванне, аб'язджаюць рыбацкія палатачныя гарадкі, вядуць растлумачальныя размовы аб паводзінах на тонкім лёдзе і нават папярэджваюць. І гэтаму ёсць прычына — плюсавая тэмпература, дождж і сонечныя промні хутка зробяць лёд небяспечным для ахвотных павудзіць.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya