Найбуйнейшы кітайскі вытворца красовераў і пікапаў — кампанія Great Wall Motors (GWM) — перасягнула дзесяцімільённую мяжу выпуску аўтамабіляў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
«Юбілейным» аўто стаў кампактны красовер Haval H6 трэцяга пакалення, які сышоў з заводскага канвеера ў горадзе Баадзін, што ў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай). З нагоды гэтай памятнай падзеі было прынята рашэнне выставіць гэты транспартны сродак у Пекінскім аўтамабільным музеі.
GWM са штаб-кватэрай у Баадзіне валодае шэрагам марак аўто — Haval, Great Wall, WEY і ORA. Зараз кампанія мае 12 вытворчых баз па ўсім свеце і прадае свае аўтамабілі ў больш чым 60 краінах, у тым ліку Аўстраліі, ПАР і Чылі.
Прэв'ю: tavto.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya