19 сакавіка Беларуская літаратурна-мастацкая газета «Літаратура і мастацтва» прысвяціла разварот з двух старонак Сусветнаму дню паэзіі.
Нароўні з творамі беларускіх майстроў вершаскладання публікуюцца і пераклады вершаў паэтаў з іншых нацыянальных літаратур — чувашскай, марыйскай, рускай, украінскай, польскай. Дарэчы, польскую паэзію прадстаўляе лаўрэат Нобелеўскай прэміі Віслава Шымборска. Яе верш пераўвасобіла на беларускую Ганна Янкута. З украінскіх паэтаў паэт і перакладчык лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі абраў для перакладу два вершы Ірыны Міроненка.
А марыйскую нацыянальную паэзію беларускі чытач адкрывае праз вершы Святланы Грыгор’евай, якія на мову Купалы і Коласа пераўвасобіла маладая перакладчыца Бажэна Ганушкіна.
Варта заўважыць, што сустрэчы беларускага чытача з творамі сучасных пісьменнікаў Марый Эл становяцца ўсё часцей — і на старонках альманахаў «Созвучие» і «Далягляды», і ў розных беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісах. Шмат у чым гэта адбываецца дзякуючы добрым творчым, сапраўдным сяброўскім сувязям двух выдавецкіх структур – Выдавецкага дома «Марыйскае кніжнае выдавецтва» і беларускага Выдавецкага дома «Звязда».
Алесь КАРЛЮКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ales-karlyukevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-grygoreva
[5] https://zviazda.by/be/tags/litaratura-i-mastactva-2
[6] https://zviazda.by/be/tags/maryyskaya-litaratura
[7] https://zviazda.by/be/tags/maryy-el