Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар ЛІСКОВІЧ правёў асабісты прыём грамадзян.
Заяўнікаў хвалявалі пытанні змены групы інваліднасці, аказання медыцынскай дапамогі, забеспячэння лекамі, а таксама пытанні, звязаныя з падтапленнем зямельнага ўчастка дажджавымі водамі пасля правядзення работ па пракладцы водаправода, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
— Там, дзе можна, мы дапамагаем. Але таксама хачу падкрэсліць, што мы павінны рабіць гэта ў рамках дзеючага заканадаўства. У той жа час, калі чалавек да нас звяртаецца і мы бачым, што яму дапамагчы сёння нельга, але праблема ёсць, гэтыя пытанні разглядаюцца намі ўжо з пункту гледжання змяненняў у законы, якія сёння дзейнічаюць, — падкрэсліў парламентарый.
Віктар Лісковіч адзначыў, што ўся інфармацыя, якая паступіла ад грамадзян, будзе дасканала вывучана, пасля чаго будуць прыняты адпаведныя рашэнні асобна па кожным звароце.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/viktar-liskovich
[3] https://zviazda.by/be/tags/pastayannaya-kamisiya-pa-adukacyi-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/navucy
[5] https://zviazda.by/be/tags/kultury-i-sacyyalnym-razvicci-saveta-respubliki