АВЕН. На гэтым тыдні вы станеце разумнейшыя і будзеце вырашаць многія праблемы рацыянальнымі метадамі, без лішніх эмоцый. Панядзелак — спрыяльны дзень для начальнікаў усіх узроўняў. У сераду блізкія людзі падтрымаюць вашы ідэі. У чацвер і пятніцу сачыце за канкурэнтамі, не кажыце лішняга, бо інфармацыяй могуць скарыстацца супраць вас жа. У нядзелю дома могуць чакаць добрыя навіны.
ЦЯЛЕЦ. Бура нядаўніх праблем пойдзе на спад, і вас можа ахапіць рабочы запал. Не выпускайце з рук магчымасці павучыцца ў калег і, у сваю чаргу, падзяліцца вопытам з імі. Не выключаны прапановы новай работы ці павышэнне па службе. У аўторак вечарам нечаканыя навіны пагражаюць парушыць вашы планы. У сераду магчымыя канфлікты ў сям'і. Завяршыўшы важную справу ў пятніцу, вы заслужыце падзяку ад начальства.
БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень апынецца ўдалы і радасны. Спраўджваюцца вашы даўнія мары, рэалізоўваюцца важныя планы. Гэты час руху наперад у кар'еры і ў асабістым жыцці. Калі хочаце штосьці змяніць, дзейнічайце. Асабліва прыемныя падзеі чакаюцца ў асабістым жыцці. Не будзеце сумнявацца ў тым, што вас кахаюць, што вы патрэбныя. Чакайце прапановы рукі і сэрца.
РАК. Тыдзень можа апынуцца дастаткова напружаны ў эмацыянальным плане, але вас будуць падтрымліваць сябры і блізкія людзі. У аўторак не варта паддавацца песімістычнаму настрою, ганіце ад сябе змрочныя думкі. Ужо ў сярэдзіне тыдня ўбачыце, што ўсё мяняецца да лепшага. У выхадныя выяўляйце актыўнасць і не хавайце свае эмоцыі.
ЛЕЎ. З самага пачатку тыдня варта пазбягаць людзей са складаным характарам і негатыўным стаўленнем да жыцця і да работы, бо вы можаце падвергнуцца іх адмоўнаму ўплыву. У другой палове тыдня будзеце разрывацца на часткі, каб паспець у некалькі важных месцаў адначасова. Можа трапіцца новая выгадная здзелка або дадатковы кароткачасовы заробак. Арыентуйцеся па сітуацыі і не ўспрымайце гэта толькі як абавязацельствы. У выхадныя паспрабуйце наладзіць сямейныя справы, унёсшы канструктыўныя прапановы.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні жыццё будзе віраваць, хоць многія планы давядзецца ў корані перагледзець. Сабраўшыся з сіламі, атрымаецца рэалізаваць важныя праекты, што прыцягне ўвагу начальства. Але ўсяляк змагайцеся нават з найменшай праявай няўпэўненасці ва ўласных сілах, варта пастарацца знайсці падтрымку ўсюды, дзе толькі можна, чым адмовіцца ад дзеянняў. Нядзеля — добры дзень для разбурэння старога і непатрэбнага і стварэння новага ў асабістай сферы.
ШАЛІ. Тыдзень будзе спрыяльны ў сферы прафесійнай дзейнасці і творчых пошукаў. З'явіцца магчымасць наладзіць важныя сувязі і кантакты. Каханы чалавек прыемна здзівіць. Так што абавязкова заплануйце спатканне. Задумайцеся пра будучы адпачынак ці адпраўляйцеся ўдваіх куды-небудзь на выхадныя, атрымаеце незабыўныя ўражанні.
СКАРПІЁН. Удача на вашым боку — будзе паспяховая любая дзейнасць, звязаная з выкладаннем, навучаннем, юрыспрудэнцыяй, бізнесам. З'явіцца магчымасць падняць свой прафесійны аўтарытэт. Вам будуць аказваць давер і чакаць ад вас падтрымкі і дапамогі. Дапамога бліжняму — гэта выдатна, але не рабіце тое на шкоду асабістаму жыццю. Каханне вас натхняе і акрыляе, не хавайце сваіх пачуццяў. І паспрабуйце не падаўляць ініцыятыву дзяцей.
СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні раптам захочацца знайсці новых дзелавых партнёраў, ярка праявіць сябе на рабоце і атрымаць па-сапраўднаму глабальныя вынікі. Здольнасць заўважаць драбнюткія дэталі імпануе начальству, і толькі лянота можа перашкодзіць вам у развіцці кар'еры, так што варта ўзяць сябе ў рукі. У пятніцу лепш загадзя прадумаць, што вы ў сілах зрабіць самастойна, а для чаго спатрэбіцца дапамога блізкага чалавека.
КАЗЯРОГ. У дадзены перыяд узрасце ваш творчы патэнцыял і, што будзе вельмі дарэчы, зможаце атрымаць шматабяцальныя дзелавыя прапановы. Шанц прапускаць не варта, але будзьце ўважлівыя, правярайце надзейнасць партнёраў. У сераду будзеце схільныя наабяцаць больш, чым вы ў стане выканаць. Найбольш просты шлях да мэты — зусім неабавязкова самы лепшы, разгледзьце ўсе варыянты.
ВАДАЛІЎ. Гэтымі днямі будзьце асцярожныя ў дачыненні да калег і сяброў, бо яны могуць вас падвесці або справакаваць на непатрэбную фінансавую рызыку. Каб тыдзень апынуўся паспяховы, не варта прысвячаць у свае планы навакольных. У чацвер будзе важна не адмаўляць у адказ на просьбу і выконваць работу, за якую берацеся, своечасова. Верагодна, паступіць прывабная прапанова, якую варта як мінімум абдумаць. У выхадныя магчымы разлад у адносінах з блізкімі людзьмі з-за кватэрнага або фінансавага пытання.
РЫБЫ. Паспрабуйце не ўпадаць у дэпрэсію, ганіце ад сябе прэч тужлівыя думкі. Зараз не час будаваць грандыёзныя планы. Удача будзе спадарожнічаць у малых справах. Нядрэнна было б заняцца самаадукацыяй і самаўдасканаленнем. Вы можаце ліквідаваць неразуменне ў адносінах з начальствам. Засяроджанасць і пунктуальнасць дазволяць пазбегнуць выпадковых памылак.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/garaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/ushodni-garaskop