Кансервацыю з рэстаўрацыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці пад назвай «Фрагменты замка XІV стагоддзя ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна» вядуць спецыялісты ААТ «Белрэстаўрацыя», а менавіта будаўнікі з участка, які знаходзіцца ў Міры Карэліцкага раёна.
Завяршаецца першая чарга будаўніцтва пятага пускавога комплексу гэтага знакавага і эксклюзіўнага ў плане будоўлі аб'екта нашай мінуўшчыны. Будаўнікі давяршылі другую сцяну — паўночна-заходнюю і цяпер накрываюць яе керамічнай дахоўкай. А яшчэ над уязной брамай выкладваюць адмысловай цэглай галерэйную пляцоўку. І робяць адказную работу муляры Аляксандр Ражанскі (на фота справа) і Юрый Салаўёў.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya