Прагноз надвор’я! Самая запатрабаваная інфармацыя незалежна ад сезона, часткі свету і часу дня. Дзякуючы гэтаму прагнозу мы плануем, што надзець, куды паехаць, вырашаем браць з сабой парасон ці не. Вельмі часта прагноз надвор’я падвяргаецца крытыцы, але ж, згадзіцеся, без яго нікуды.
23 сакавіка – Сусветны дзень метэаролага. Менавіта у гэты дзень у 1950 годзе пад эгідай ААН была створана Сусветная мэтэаралагічная арганізацыя. Зараз гэты дзень адзначаюць 193 краіны, у тым ліку і Беларусь, якая афіцыйна далучылася да свята ў 2012 годзе.
З нагоды прафесійнага свята супрацоўнікаў метэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь прапануем тэст ад самага вядомага сіноптыка нашай краіны Дзмітрыя Рабава.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/63666
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/metearolagi
[5] https://zviazda.by/be/tags/test