Падчас сустрэчы з моладдзю, якая пражывае ў Студэнцкай вёсцы, кіраўнік галіны расказаў аб стварэнні пляцоўкі, дзе студэнты змогуць абмяркоўваць усе пытанні і сумесна рэалізоўваць маладзёжныя праекты. Таксама Ігар Карпенка падзяліўся са студэнтамі бліжэйшымі планамі па развіцці Студэнцкай вёскі: у іх уваходзіць стварэнне спартыўнай кавярні, музейнай экспазіцыі, прысвечанай Еўрапейскім гульням, маладзёжнага савета Студэнцкай вёскі.
Адказваючы на пытанне аб адмене каранціннага рэжыму ў інтэрнатах, міністр сказаў, што з масавай вакцынацыяй каранцінныя меры будуць паступова адмяняцца. Таксама студэнты цікавіліся перспектывамі сумяшчэння выпускных экзаменаў з цэнтралізаваным тэсціраваннем. Міністр запэўніў, што ў гэтым годзе сумяшчэння не будзе, але гэта пытанне прапрацоўваецца.
Наконт крытыкі ў тэлеграм-каналах Ігар Карпенка сказаў, што «трэба проста ўзяць анучу і памыць», заўважыўшы, што ў часы яго студэнцтва такія пытанні ніколі не ўзнімаліся да ўзроўню міністэрства, студэнты самастойна спраўляліся з бытавымі праблемамі.
Прагучала таксама пытанне наконт таго, наколькі Беларусь прасунулася ў Балонскім працэсе. Па словах міністра, некаторыя еўрапейскія стандарты ўвайшлі ў абноўлены Кодэкс аб адукацыі, які ўжо паступіў для разгляду ў Палату прадстаўнікоў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/igar-karpenka
[6] https://zviazda.by/be/tags/balonski-praces
[7] https://zviazda.by/be/tags/moladz