У адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, намеснік старшыні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Віктар ЛІСКОВІЧ правёў прыём непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў у рамках работы Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.
Парламентарый адказаў на пытанні, якія датычацца падтрымкі шматдзетных сем'яў, парадку выкарыстання мацярынскага капіталу, а таксама льгот выпускнікам профільных класаў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі, паведамілі ў профільнай камісіі. Былі закрануты праблемы, звязаныя з паляпшэннем жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў, аплатай працы выхавальнікаў і іншыя.
— Члены Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці па графіку праводзяць асабістыя прыёмы ва ўсіх рэгіёнах краіны, — адзначыў сенатар. — Ні адно пытанне не застанецца па-за ўвагай. Дзеці павінны адчуваць сябе абароненымі.
Правядзенне наступнага прыёму Віктар Лісковіч анансаваў у Брэсце на 6 красавіка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktar-liskovich
[5] https://zviazda.by/be/tags/nepaunaletniya
[6] https://zviazda.by/be/tags/pryyom-gramadzyan
[7] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-kamisiya-pa-pravah-dzicyaci