Сустракаць Вялікдзень (адно з самых знакавых свят для хрысціян усяго свету, якое па каталіцкім календары сёлета адзначаецца 4 красавіка) можна будзе дома ў сямейным коле.
Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе для вернікаў прамыя трансляцыі святочных набажэнстваў з Мінскага архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама пакажа сакральныя цырымоніі ў Ватыкане і Рыме з удзелам Папы Рымскага Францыска.
Напярэдадні свята 1 і 2 красавіка — у Вялікі чацвер і Вялікую пятніцу — сацыякультурны канал «Беларусь 3» у 19.00 запрашае да прагляду набажэнстваў Святога Велікоднага Трыдзенства, якія ў пятнічным эфіры працягнуцца паказам хрэснага шляху з рымскага Калізея ў 23.35.
А 3 красавіка на тэлеканале «Беларусь 1» у 21.45 адбудзецца жывая трансляцыя набажэнства на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне і 4 красавіка велікодная раніца пачнецца са Слова біскупа Казіміра Велікасельца. Таксама ў Вялікдзень у 16.30 на «Беларусь 3» будзе паказана Пасланне і Блаславенне «Гораду і Свету» з Ватыкана.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/vatykan
[6] https://zviazda.by/be/tags/papa-rymski-francysk