Сярод бытавых паслуг у 2020 годзе найбольш запатрабаваныя былі паслугі цырульнікаў. Пра гэта паведаміла падчас прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення сацыяльнай сферы і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Алеся Абраменка.
— Нягледзячы на тое што 2020 год быў досыць складаны, аб'ём бытавых паслуг у Беларусі вырас на 3,7 %, — сказала яна. — Сфера бытавых паслуг, як і ў папярэднія гады, захавала свае тэндэнцыі ў развіцці дынамікі і структуры. Дзяржаўны сектар займае пераважную долю — 97,6 %, па суб'ектным складзе большасць відаў бытавых паслуг аказваюць ІП — 66,8 %. Павялічылася колькасць як суб'ектаў, так і аб'ектаў бытавога абслугоўвання.
Летась найбольш запатрабаваныя былі паслугі цырульні (18 % ад агульнай колькасці), паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў (14 %), па вытворчасці, рамонце адзення і тэкстыльных вырабаў бытавога прызначэння (9 %), а таксама па рамонце і ўстаноўцы камп'ютараў, офісных і іншых машын і абсталявання (8 %).
У сельскіх населеных пунктах бытавыя паслугі аказваюць 5,2 тыс. суб'ектаў (13,6 % ад агульнай колькасці суб'ектаў, зарэгістраваных у рэестры бытавых паслуг) на больш чым 3,6 тыс. аб'ектах. Тэмп росту ў 2020 годзе — 105,1 % у суб'ектным складзе, па ліку аб'ектаў — 100,8 %.
На 1 студзеня 2021 года ў сельскіх населеных пунктах выязную форму абслугоўвання (без наяўнасці стацыянарнага аб'екта) ажыццяўляюць 904 суб'екты (тэмп росту ў 2020 годзе — 108,4 %).
Нагадваем, што ў чацвёртую нядзелю сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Жыллёва-камунальныя і бытавая службы з часоў узнікнення першых гарадоў і да сёння з'яўляюцца галоўным складнікам гарадскога ўкладу жыцця. Менавіта яны добраўпарадкоўваюць і ўпрыгожваюць буйныя населеныя пункты, ствараюць камфорт і ўтульнасць для іх жыхароў.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/bytavyya-paslugi
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyrulnya
[5] https://zviazda.by/be/tags/cyrulnik
[6] https://zviazda.by/be/tags/sfera-abslugouvannya