Да 5 красавіка пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі праходзіць тактычнае вучэнне з 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадай. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
— Брыгада ўжо даўкамплектавана вайскоўцамі запасу. Вопыт атрымаюць не толькі салдаты і сяржанты, але і прапаршчыкі і афіцэры, — адзначылі ў ваенным ведамстве.
У праграме вучэння дэсантнікаў — марш, пераадоленне воднай перашкоды, адпрацуюць дэсантаванне з ІЛ-76МД, а таксама баявую стральбу ў саставе падраздзялення.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[3] https://zviazda.by/be/tags/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/vadzim-dzenisenka-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/38-ya-bresckaya-asobnaya-gvardzeyskaya-desantna-shturmavaya-brygada
[6] https://zviazda.by/be/tags/vaennyya-vuchenni