На Гомельшчыне каля 300 тысяч чалавек выйшла на абласны суботнік. Навядзенне парадку пасля зімы ў рэгіёне спалучылі з падтрымкай народнага патрыятычнага праекта. Так, заробленыя на суботніку сродкі — унёсак жыхароў вобласці ў будаўніцтва мемарыяла партызанскай славы.
— Сродкі абласнога суботніка будуць накіраваны на рэканструкцыю мемарыяла, які знаходзіцца на тэрыторыі Гомельскага раёна. Гэта «Партызанская крынічка». Мэта і задача такога патрыятычнага руху — нагадаць грамадзянам, нашай моладзі аб ваенных падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі, што дзякуючы подзвігу воінаў мы сёння жывём у свабоднай краіне, — адзначыў падчас удзелу ў суботніку намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота Марыны Васільевай
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/natallya-kaprylenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/subotnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomelshchyna