У канцы сакавіка ў Маскве сустрэнуцца прадстаўнікі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Яны абмяркуюць выпрацоўку адзіных падыходаў у кірунку ўніфікацыі тэхналогій і нарматыўна-тэхнічных дакументаў, якія рэгламентуюць выраб сродкаў тапагеадэзічнай інфармацыі, паведамляе прэс-служба ваеннага ведамства.
На чале дэлегацыі з Беларусі — кіраўнік навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл — начальнік навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Аляксей Баканаў.
— Будуць разгледжаны пытанні, якія датычацца выпрацоўкі адзіных падыходаў да тэхналогій вырабу лічбавых сродкаў тапагеадэзічнай інфармацыі. На іх аснове выкарыстоўваюцца праграмныя, інфармацыйныя і тэхнічныя сродкі, а таксама ўзгадняюцца адзіныя нарматыўна-тэхнічныя дакументы, што рэгламентуюць пытанні стварэння сучасных сродкаў тапагеадэзічнай інфармацыі, — адзначылі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Акрамя таго, службовыя асобы абмяркуюць асаблівасці падрыхтоўкі і правядзення конкурсу «Мерыдыян». Ён пройдзе на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі падчас Армейскіх міжнародных гульняў — 2021. Вайскоўцы навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь возьмуць у ім удзел.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[3] https://zviazda.by/be/tags/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily-rasiyskay-federacyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily-respubliki-belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-bakanau