Цягам мінулага года ў Кітаі было выдаткавана каля 2,84 млрд юаняў (434 млн долараў) на медыцынскія патрэбы, звязаныя з лячэннем COVID-19. Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным Дзяржаўным упраўленнем медыцынскага забеспячэння КНР, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле справаздачы, каля 1,63 млрд юаняў з вышэйзгаданых медыцынскіх расходаў былі пакрытыя фондамі медыцынскага страхавання краіны. Падчас пандэміі Дзяржаўным упраўленнем медыцынскага забеспячэння КНР былі прынятыя аператыўныя меры для прадухілення магчымых цяжкасцяў з аказаннем своечасовай медыцынскай дапамогі хворым на ковід з-за праблем з аплатай.
Прадметы медыцынскага прызначэння і лекі, якія выкарыстоўваюцца ў лячэнні COVID-19, таксама былі ўнесены ведамствам у пакрыццё медыцынскага страхавання. Такім чынам, цэны на рэагенты для тэстаў на нуклеінавыя кіслоты і антыцелы знізіліся адпаведна больш чым на 70 і 40 працэнтаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya