Камандзе навукоўцаў з Фуданьскага універсітэта на чале з прафесарам Пэн Хуэйшэнам, які спецыялізуецца на высокамалекулярных навуках, удалося стварыць гнуткі тэкстыльны «дысплей» і разумную інтэгральную сістэму, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Распрацоўка заснавана на празрыстых валокнах, якія ў перапляценні ўтвараюць адмысловыя электралюмінесцэнтныя блокі. Яны нагадваюць тыя, якія ёсць у экранах лічбавых дысплеяў. Праз гэтыя перапляценні прапускаецца згенераваны нізкі ток, які служыць сілкаваннем для блокаў.
З дапамогай дадзенай тэхналогіі адзенне можа стаць «дысплеем» з функцыямі прагляду інфармацыі, атрымання і адпраўкі паведамленняў, навігацыі і шэрагу іншых карысных опцый.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya