Навуковец, прафесар, наш старэйшы калега Адам Мальдзіс ушанаваны супляменнікамі з Канады за працу, што паспрыяла развіццю беларускай культуры й літаратуры
«З нагоды ўзнагароды» — так назваў вершаванае прысвячэнне сябру, дасланае і ў рэдакцыю, пісьменнік Сяргей Панізнік. Як эпіграф у ім: «Дыпломам Беларускага Інстытута Навукі й Мастацтва Канады за 2020 год адзначаны Адам Мальдзіс — за надзвычайны ўнёсак у развіццё беларускай культуры й літаратуры». Паэт вытлумачвае падзею так: «Дыплом ганаровы, бо стаў лаўрэат:/ зрабіў незвычайны Адаме уклад/ у развіццё, і віццё, і быццё/ таго, што завецца Айчыны Жыццё».
Доўгі час Адам Восіпавіч пісаў пра вядомых людзей, працэсы ў беларускай дыяспары, папрацаваў і ў рэдакцыі «Голасу Радзімы». З аднадумцамі стварыў энцыклапедычны даведнік «Сузор’е беларускага замежжа». Кіраваў Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў і застаецца яе ганаровым старшынёй. За шматгранную культурную дзейнасць у 2013‑м Адам Мальдзіс ушанаваны ордэнам Францыска Скарыны.
Іван ІВАНАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/sites/default/files/gr-03-2021_small.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/gazeta-golas-radzimy-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/adam-maldzis
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[5] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanni