Знойдзены ў Гродне ордэн Чырвонага Сцяга, які належаў загінуламу пры вызваленні Беларусі ў 1944 годзе ўраджэнцу Узбекістана, перададуць на радзіму героя.
На розных медыя-рэсурсах Беларусі з’явілася інфармацыя пра ўрачыстую цырымонію перадачы ордэна прадстаўнікам Амбасады Узбекістана ў Беларусі. Прайшла яна 18 сакавіка ў ваенкамаце Гродзенскай вобласці.
Як патлумачыў нам дарадца Амбасады Узбекістана ў Беларусі Даніяр Абідаў, тысячы яго супляменнікаў, ураджэнцаў Узбекістана ўдзельнічалі ў баях за вызваленне Беларусі. Ордэн Чырвонага Сцяга, пра які тут ідзе гаворка — яшчэ адно таму пацвярджэнне. Выявіў жа ўзнагароду жыхар Гродна Дзмітры Перасада, разбіраючы рэчы памерлых бацькоў жонкі. Як трапіў ордэн да іх — пакуль невядома. Мужчына звярнуўся ў ваенкамат з просьбай канкрэтызаваць: каму ён раней належаў. І высветлілася, што ўзнагароджаны быў ордэнам 26 верасня 1943 года лейтэнант Шаўкат Карыеў (Шавкат Кариев), 1923 года нараджэння, прызваны ў РККА Сталінскім РВК горада Ташкента. Інфармацыя пра яго ёсць на інтэрнэт-партале «Подвиг народа». Загінуў герой пры вызваленні Беларусі ў 1944 годзе. Ордэн Шаўката Басытавіча пасля яго смерці, відаць, зберагаўся ў начальніка штаба яго пантоннага батальёна: ветэран пасля вайны жыў у Гродне.
Пакуль што знайсці сваякоў загінулага воіна не ўдалося, ордэн перададзены ў Амбасаду Узбекістана.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/sites/default/files/gr-03-2021_small.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/gazeta-golas-radzimy-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/povyaz-chasou
[4] https://zviazda.by/be/tags/pamyac-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/vayna