Штогадовы фестываль цвіцення персіка праходзіць у горадзе Ньінгчы Тыбецкага аўтаномнага раёна (Паўднёва-заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Колькасць турыстаў, якія прыехалі на мерапрыемства, рэзка ўзрасла ў параўнанні з папярэднім годам. Па словах арганізатараў, сёлета на фестывалі прадстаўлены дзікія персікавых гаі, арганізаваны прадстаўленні і феерверк.
Ванду, мэр горада Ньінгчы, на цырымоніі адкрыцця адзначыў, што фестываль дае магчымасць для ўсяго свету пазнаёміцца з горадам і з’яўляецца платформай, якая садзейнічае яго адкрытасці і эканамічнаму развіццю.
Вёска Кала, дзе праходзіла цырымонія адкрыцця, штодня прымала ад 8 да 10 тысяч турыстаў на працягу апошніх некалькіх дзён, што нашмат больш, чым да эпідэміі COVID-19, заявіў Чжан Жуньдун, намеснік кіраўніка гарадскога ўпраўлення па развіцці турызму.
«Мы чакаем, што вялікі паток турыстаў будзе назірацца прыкладна да 15 красавіка, паколькі ўсё больш і больш турыстаў выбіраюць Тыбет для агляду славутасцяў з-за прыгожых пейзажаў і самабытнай этнічнай культуры», — дадаў ён.
Як стала вядома, сукупны даход горада ад турызму ў мінулым годзе склаў прыкладна 4 млрд юаняў (612 млн долараў). Чакаецца, што ў гэтым годзе адпаведныя паступленні падвояцца.</p>
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://ussian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya