Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі прадставіла каляндар масавых забегаў, якія адбудуцца ў 2021 годзе ў Мінскай вобласці. Расказваем, дзе бегуны Міншчыны змогуць паспрабаваць свае сілы.
Калі – 29 мая
Дзе – Барысаў
Дыстанцыі – 10 кіламетраў, 25 кіламетраў, дзіцячыя забегі, сямейны забег.
Упершыню гэты забег прайшоў у верасні 2020 году і сабраў больш за сотню аматараў бегу розных узростаў. Траса праходзіць уздоўж берага Бярэзіны па месцах пераправы армій Напалеона ў 1812 годзе. Сёлета траса стане яшчэ цікавейшай. Удзельнікі будуць пераадольваць больш брадоў, дамбы, лясны масіў і балоцістую мясцовасць. Дзіцячы трэйл таксама будзе цікавым з пясочнымі і воднымі перашкодамі.
Рэгістрацыя [2]
Калі – 20 чэрвеня
Дзе – Стоўбцы
Дыстанцыі – 6 кіламетраў, 10 км, 30 км, сямейны забег.
Гэты забег – выдатная магчымасць сумясціць спорт і літаратуру. Траса будзе пралягаць па маляўнічых месцах, якія натхнялі Якуба Коласа: высокі бераг Нёмана, лясныя дарогі Акінчыц (радзіма песняра), Смольня. Удзельнікі змогуць наведаць два музеі Якуба Коласа.
Рэгістрацыя [3]
Калі – 10 ліпеня
Дзе – Капыль
Забег ужо не першы год збірае аматараў бегу з розных рэгіёнаў. Пад’ёмы, спускі, раллі, снапы сена – усё гэта і не толькі ўдзельнікі пераадольваюць на шляху да фінішу. Падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя будуць аб’яўлены пазней.
Калі – 24 ліпеня
Дзе – Мядзел
Гэты забег будзе цікавым тым, хто любіць кідаць сабе выклікі. Яго складанасць у тым, што ўдзельнікі пераадольваюць дыстанцыю і па вадзе. У мінулым годзе навінкай стала дысцыпліна, якая ўключала 15 км бегу і 1,5 км плавання. Сюрпрызы гэтага забегу арганізатары пакуль не раскрываюць, падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя будуць аб’яўлены пазней.
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі актыўна развівае і папулярызуе масавы спорт у краіны. Выдатны інструмент для гэтага – масавыя забегі, мноства якіх кожны год праходзіць у розных кутках краіны. Гэтыя мерапрыемствы любімыя іх удзельнікамі за магчымасць кінуць сабе выклік, праверыць свае сілы і атрымаць яркія эмоцыі на дыстанцыі і на фінішы.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота БФЛА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://42195.by/events/registration/?event_id=466
[3] https://42195.by/events/registration/?event_id=467
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/zabegi
[6] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc
[7] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-federacyya-lyogkay-atletyki