Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне (CNSA) апублікавала два новых здымка Марса, зробленЙых зондам «Цяньвэнь-1», перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
На фота адлюстраваны серпападобны Марс з выразнай тэкстурай паверхні. Калі зонд «Цяньвэнь-1» знаходзіўся на адлегласці 11 тысяч кіламетраў ад Марса з дапамогай камеры ён зрабіў панарамныя фатаграфіі Чырвонай планеты.
Марсіянскі зонд ужо месяц працуе на парковачнай арбіце. Па дадзеных CNSA, камеры высокага і сярэдняга дазволу, а таксама спектрометр для аналізу складу мінералаў і іншыя карысныя нагрузкі на борце былі паслядоўна ўключаны для даследавання Марса і атрымання навуковых дадзеных пра яго.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya