Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч правяла сустрэчу з прадстаўніком ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Таняй Радачай. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
Мінпрацы і сацабароны цесна ўзаемадзейнічае з Прадстаўніцтвам ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь па пытаннях сямейнай палітыкі, аказання сацыяльных паслуг дзецям з інваліднасцю і маладым інвалідам, рэалізацыі правоў дзяцей-інвалідаў.
Бакі пацвердзілі дамоўленасці аб працягу ўзаемадзеяння ў рамках рэалізацыі новай Краінавай праграмы супрацоўніцтва ўрада Рэспублікі Беларусь і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) на 2021—2025 гады, выканання мерапрыемстваў падпраграмы «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021—2025 гады», рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2021—2025 гады. Кірункі двухбаковага супрацоўніцтва і канкрэтныя мерапрыемствы знойдуць адлюстраванне ў плане сумеснай работы на 2021 год. Прыярытэтнымі тэмамі ўзаемадзеяння вызначаны сямейная палітыка і пытанні дэінстытуалізацыі.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/iryna-kascevich
[4] https://zviazda.by/be/tags/yunisef-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pracy-i-sacyyalnay-abarony
[6] https://zviazda.by/be/tags/syamya