Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 4 красавіка 2021 года
Дарагія суайчыннікі!
Ад усяго сэрца віншую вас са святам Вялікадня.
Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе духоўнае адраджэнне: жыццё выйграла бітву ў смерці, дабро ўзяло верх над злом, а святло знішчыла цемру.
Радасць гэтага свята з'яўляецца пунктам адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і абяздоленым, яднання дзеля міру і згоды ў грамадстве.
Толькі разам, абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, мы зможам справіцца з усімі цяжкасцямі, прыйсці да шчасця і росквіту.
Няхай святло велікодных дзён напаўняе вашы сэрцы мудрасцю і надзеяй.
Жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, здзяйснення самых запаветных жаданняў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/katalickaya-carkva