Ігар Луцкі, які да гэтага часу займаў пасаду міністра інфармацыі, назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае [2] БЕЛТА.
Ігар Луцкі на новай пасадзе зменіць Андрэя Кунцэвіча, які займаў яе са жніўня 2019 года.
Луцкі Ігар Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1972 годзе ў горадзе Століне Брэсцкай вобласці.
У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; у 2000-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1995-2000 гадах — спецыяліст першай катэгорыі, вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст, начальнік аддзела праектавання і адміністрацыі баз даных Міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь, у 2000-2002 гадах — саветнік-кансультант, намеснік загадчыка аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2002-2004 гадах — загадчык аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі галоўнага ўпраўлення дакументацыйнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2004-2006 гадах — намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва», у 2006-2008 гадах — дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Новае радыё», у 2008-2014 гадах — першы намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».
У 2014-2018 гадах — першы намеснік міністра інфармацыі. У 2018-2020 гадах узначальваў ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». З чэрвеня 2020 года працаваў на пасадзе міністра інфармацыі Беларусі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://blr.belta.by/president/view/lutski-naznachany-namesnikam-kiraunika-administratsyi-prezidenta-98532-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-lucki
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministr-infarmacyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/namesnik-kiraunika-administracyi-prezidenta