Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка, паведамілі [2] БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
«У гэтым годзе ў ходзе суботніка плануецца выканаць работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны», — гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе адзначылі, што 50 працэнтаў заробленых у гэты дзень грашовых сродкаў плануецца накіраваць Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстраннай медыцынскай дапамогі насельніцтву і частковае фінансаванне закупак вакцыны ад COVID-19 для забеспячэння даступнасці вакцынацыі для насельніцтва.
Астатнія 50 працэнтаў заробленых на суботніку грашовых сродкаў застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Іх плануецца накіраваць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
На гэты час ажыццяўляецца падрыхтоўка адпаведнай пастановы Савета Міністраў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://blr.belta.by/society/view/respublikanski-subotnik-projdze-u-belarusi-17-krasavika-98531-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/subotnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-subotnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/dobrauparadkavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau